правілы магазіну

ПРАВІЛЫ ІНТЭРНЭТ-МАГАЗІНУ ДЗЕЙНІЧАЕ З 25-12-2014 r.

Дадзеныя Правілы акрэсліваюць парадак заключэння ўмоваў продажу абутку за дапамогай Тнтэрнэт-магазіну sklep.badura.pl

 

1. Агульная інфармацыя

Уладальнікам Інтэрнэт-магазіну з'яўляецца: БАДУРА S. A. вул. Валова 4 43-100 Вадавіцэ, зарэгістраванае праз Раённы Суд для Кракава Сяродмесце ў Кракаве, XII Гаспадарчы Аддзел Дзяржаўнага Судовага Рэестру пад нумарам KRS 0000195299

Тэлефон Інтэрнэт-магазіну: 33 82 358 79 пан-пт 9.00-17.00 (аплата за размовы згодна з тарыфным пакетам аператара)

  • Мабільны тэлефон: 728 944 751 пан-пт 9.00-17.00 (аплата за размовы згодна з тарыфным пакетам аператара)
  • Інтэрнэт-магазін займаецца продажам новага абутку з падзелам на віды, паслясезоннага і канцоў калекцый у дзвюх групах велічыні:
  • абутак у нумерацыі 40-45 - мужскі
  • абутак у нумерацыі 36-41 - жаночы
  • Цэны ўсіх тавараў, што знаходзяцца ў магазіне, акрэсліваюцца ў польскіх злотых і змяшчаюць у сабе падатак VAT.
  • Кожны купленны тавар з'яўляецца фабрычна новым.
  • Для распродажу і акцый вызначаецца толькі абмежаваная лічба тавараў. Рэалізацыя заказаў наступае згодна з чаргой іх паступлення, да моманту вычэрпвання складскіх запасаў тавараў, якія ахоплены дадзенай формай продажу.

2. Умовы заключэння кантрактаў (умоваў) продажу

  • Заключэнне ўмовы продажу надыходзіць праз заказ, выкананы спажыўцом, выключна пры дапамозе сайту www, які знаходзіцца па адрасу www.badura.pl.
  • Неабходныя тэхнічныя вымогі для супрацоўніцтва з тэлеінфармацыйнай сістэмай, якой карыстаецца Таварыства «БАДУРА S. A.», гэта:
  • камбутарнае абсталяванне, якім карыстаецца кліент, павінна мець злучэнне с сецівам Інтэрнэт,
  • Інтэрнэт-браўзер: „Internet Explorer” у версіі як мінімум 9, „Mozilla Firefox” у версіі як мінімум 20, „Opera” у версіі як мінімум 16, „Google Chrome” у версіі як мінімум 20,
  • манітор ці дысплей з расшырэннем як мінімум 1.200x800 пікселяў.
  • Уключанае абслугоўванне „Cookies” i „Java Script”,
  • Трэба мець і зазначыць адрас e-mail, які дазволіць выслаць інфармацыю, што датычыць заказу.
  • Кліенту забаронена высылаць змест шляхам e-mail, які мае спрэчны характар з прававымі нормамі і добрымі звычаямі, а таксама парушае асабістую годнасць трэціх асоб альбо інтарэсы Таварыства «БАДУРА S. A.».
  • Заказы прымаюцца 24 гадзіны ў суткі на працягу 7 дзён на тыдзень.
  • На лісты e-mail мы адказваем ад панядзелку па пятніцу. На пытання з выхадных мы адказваем у панядзелак. Усе пытанні і заяўкі мы просім Вас кіраваць на адрас e-mail: bok@badura.pl
  • Заказы, якія былі высланыя ў звычайныя дні пасля гадз. 17.00, у суботы, нядзелі, у святы ьудуць разгледжаны на наступны працоўны дзень.
  • Неабходнай ўмовай паспяховага ажыццяўлення заказу з'яўляецца запаўненне фармуляру заказу. Падача нумару тэлефону і адрасу e-mail абавязковае для прыняцця і рэалізацыі заказу.
  • Заказаны тавар будзе высланы пры дапамозе кур'ерскай фірмы «GLS»
  • Кошт адпраўкі, на тэрыторыі Польшчы:
  • папярэдняя плата = 15 зл
  • накладная плата = 15 зл
  • У выпадку адсутнасці тавару на складзе Заказчык будзе праінфармаваны аб гэтым факце і звязаным з нім падаўжнні часу рэалізацыі заказу. Калі Заказчык не выразіць згоды на падаўжэнне часу рэалізацыі заказу, ён можа цалкам адмовіцца ад заказу альбо адмовіцца ад той пазіцыі, на якую трэба даўжэй чакаць.
  • Да кожнай пасылкі мы далучаем сведчанне пакупкі (фактура VAT па патрабаванню).


3. Спосаб аплаты

  • У выпадку абрання формы «перавод», тавар будзе высланы пасля атрымання фінансавых сродкаў на банкаўскі рахунак магазіну на суму 100% вартасці заказу, тэрмін – 2 працоўных дні ад даты паступлення фінансавых сродкаў на банкаўскі рахунак.
  • Кліент, які абраў опцыю аплаты праз банкаўскі перавод, абавязваецца аплаціць заказ на працягу 7 працоўных дзён ад даты ажыццяўлення заказу. 
  • Адсутнасць платы за гэты прамежак часу  трактуецца як адступленне ад умовы продажу кліентам.
  • Існуе магчымасць працягнення тэрміну аплаты праз папярэджванне абслугоўвання магазіну.
  • У выпадку абрання формы «накладная плата» – тавар высылаецца пасля атрымання заказу, на працягу двух працоўных дзён.
  • Разлік пры дапамозе крэдытнай карткі і інтэрнэт-пераводам ажыццяўляецца праз Разліковы Цэнтр «Dotpay».


 
4. Ахова асабістых дадзеных

  • Робячы заказ прадукту ў Інтэрнэт-магазіне www.sklep.badura.pl, кліент выяўляе сваю згоду на апрацоўку сваіх асабістых дадзеных у межах, неабходных для рэалізацыі заключанай умовы, асабліва гэтыя дадзеныя могуць быць выяўлены суб'екту, які будзе дастаўляць тавар. Адначасова кліент захоўвае права прагляду, папраўкі і скасавання іх з адраснай базы. 
  • Таварыства «БАДУРА S. A.» гарантуе выкананне правілаў Уставы ад 29.08.1997 аб ахове асабістых дадзеных, а таксама гарантуе не рабіць іх даступнымі іншым фізічным ці юрыдычным асобам.

 

MATERIAŁY DO POBRANIA:

×