Рэкламацыя

Кантракты продажу заключаныя ад 25-12-2014 г.:

 

Рэкламацыя.

„Балура” абавязваецца дастаўляць прадукт без заганаў і дэфектаў. Рэкламацыі разглядаюцца, базіруючыся на правілах Уставы ад 23 красавіка 1964 году – Грамадзянскі кодэкс (Дз. У. 2014, паз. 121) альбо гарантыі якасці – у залежнасці ад выбару кліента.

1. Рэкламацыя, базіруючыся на правілах Грамадзянскага кодэксу.

  • „Бадура” нясе адказнасць перад кліентам, калі прадукт мае фізічнеыя ці юрыдычныя недахопы (парука). Адказнасць «Бадуры» за дэфекты прадукту рэгулюецца ў правілах арт. 556 і наст. Уставы ад 23 красавіка 1964 году – Грамадзянскі кодэкс (Дз. У. 2014, паз. 121).
  • Калі прадукт мае недахоп, кліент можа скласці напісаць заяву аб паніжэнні цаны альбо адступленні ад умовы, хіба што «Бадура» неадкладна і без празмерных няёмкасцяў для кліента абмяняе бракаваны прадукт на паўнавартасны альбо выключыць недахоп.  Абмежаванне гэтае не стасуецца ў выпадку, калі прадукт быў ужо абменены ці рэмантаваны, альбо «Бадура» не ажыццявіла адпаведным чынам абавязацельства абмену прадукту на паўнавартасны ці выключэнне дэфектаў. Кліент можа замест прапанаванага «Бадурай» скасавання дэфекту патрабаваць абмен прадукту на новы альбо замест абмену прадукту патрабаваць скасаванне дэфекту, хіба што вяртанне прадукту да згоданага з умовай стану з'яўляецца немагчымым тым шляхам, які жадае кліент, і гэта звязана з празмернымі коштіамі ў параўнанню з спосабам, які прапануе «Бадура». Пры ацэнцы празмернасці коштаў пад увагу бярэцца вартасць прадукту новага (паўнавартаснага), від і значэнне дэфекту, а таксама бяруцца пад увагу тыя нязручнасці, на якія ьыў бы падвержаны кліент пры іншых спосабах вырашэння пытання. Абніжанная цана павінна заставацца ў такой прапорцыі да цаны, якая вынікае з умовы, у якой вартасць прадукту застаецца да вартасці прадукту новага (поўнавартаснага). Кліент не можа адступіць ад умовы, калі недахоп (брак, дэфект) з'яўляецца неістотным.
  • Калі прадукт мае брак, кліент можа патрабаваць абмяняць яго на новы (паўнавартасны) альбо выключыць гэты брак ў прадукту. «Бадура» можа адмовіць, калі выкананне гэтага дзеяння з'яўляецца немагчымым ці ў параўнанні з другім магчымым варыянтам можа быць звязана з панясеннем празмерных коштаў.
  • Каб гарантаваць самае зладжанае абслугоўванне нашых кліентаў падчас вядзення рэкламацыйнага працэсу, мы просім Вас далучаць чэк ці фактуру VAT да рэкламаванага тавару.
  • У выпадку выканання дзеянняў, звязаных с выключэннеем фізічных ці юрыдычных недахопаў прадукту, мы просім Вас прысылаць рэкламацыі на адрас магазіну, з якога тавар быў высланы.
  • Каб аптымізаваць рэкламацыйны працэс мы просім Вас запоўніць і дапучыць да рэкламаванага тавару «рэкламацыйны бланк» (спасылка на яго знаходзіцца напрыканцы Правілаў). Пра спосаб разгляду рэкламацыі кліент будзе праінфармаваны на працягу 14 дзён ад дня выслання рэкламацыі. У выпадку патрабавання кліентам абмену прадукту на новы (паўнавартасны), скасаванне недахопу (браку, дэфекту), адсутнасць рэакцыі «Бадуры» на вышэй прыведзеныя просьбы будзе абазначаць прызнанне іх за абгрунтаваныя.
  • У выпадку адступлення ад умовы па вышэй прыведзеных прычынах, з мэтай зладжання рэкламацыйнага працэсу, мы просім Вас далучыць фармуляр адступлення (спасылка на фармуляр адступлення знаходзіцца напрыканцы Правілаў).

 

2. Гарантыя.

  • Прадукты ахоплены гарантыяй якасці, на умовах, якія акрэслены ў Гарантыйнай Карце, што кожны раз далучаецца да дадзенага прадукту. Гарантыя дзейнімчае толькі на тэрыторыі Польшчы.
  • Гарантыю выконвае «STUDIO 96 Sp. z o.o.», вул. Плебісцытова 3, 40-035 Катавіцэ, названы далей «Гарантам».
  • Гарантыя дзейнічае выключна з сведчаннем пакупкі тавару,
  • Гарантыя не выключае, не прыпыняе, а таксама аніякім іншым чынам не абмяжоўвае правоў кліента на абмен ці скасаванне недахопаў на бракаваны тавар.
  • Пакупнік рэалізуесвае гарантыйныя правы праз рэкламацыйную заяву, якую можна заставіць у сядзібе магазіну, дзе тавар быў куплены.
  • Гарант запэўнівае, што тавар з'яўляецца пазбаўлены недахопаў канструкцыйных і матэрыяльных.  Гарантыя ахоплівае толькі канструкцыйныя і матэрыяльныя недахопы, якія паўсталі па прычынах, якія ляжаць у прададзеным тавары. Гарантыя не ахоплівае механічных пашкоджванняў, пашкоджванняў, якія паўсталі ў выніку эксплуатацыі тавару, альбо пашкоджванняў, выкліканых неправільным ужываннем тавару, у тым ліку яго неправільнай кансервацыі. У выпадку сцвярджэння канструкцыйнага недахопу альбо недахопу матэрыяльнага, Гарант здзейсніць бясплатную папраўку (рамонт) тавару. У выпадку, калі пасля ацэнкі Гарант прыйдзе да высновы, што параўка немагчыма, ён абмяняе тавар на новы (паўнавартасны).
  • Бракі (недаходы, дэфекты) тавару, якія будуць знойдзены ў перыяд гарантыі, будуць выключацца ў як мага хуткім часе, які не перакрочыць 30 працоўных дзён ад даты выслання рэкламацыйнага бланку. У выпадку, калі пасля ацэнкі Гарант палічыць немагчымым скасаванне канструкцыйнага ці матэрыяльнага недахопу, ён абмяняе тавар на новы (паўнавартасны) на працягу 30 працоўных дзён ад даты атрымання рэкламацыйнай заявы.
  • Перыяд гарантыі на тавар складае 24 месяцы, пачынаючы ад даты продажу тавару.
  • Гарант не нясе адказнасці за кожныя шкоды, якія паўсталі ў сувязі з адсутнасцю магчымасці карыстання таварам.
  • Рэкламацыі мы просім высылаць на адрас магазіну, з якога тавар быў высланы. Каб рэкламацыйны працэс меў як мага больш зладжаны характар, мы просім Вас запаўняць і далучаць да рэкламаванага тавару «рэкламацыйны бланк» (спасылка на яго знаходзіцца напрыканцы Правілаў).

3.

  • Кліент мае права карыстацца наступнымі шляхамі па-засудовага разгляду рэкламацыі і дамагацца сваіх правоў: зварот да пастаяннага трацейскага спажывецкага суду, што дзейнічае пры Гандлёвай Інспекцыі, з заяваю аб разглядзе спрэчкі, якая вынікае з заключанай умовы продажу; звярнуцца да Ваяводскага Інспектарату Гандлёвай Інспекцыі з заяваю аб пачатку пасярэдніцкіх дамаганняў у справе трацейскага завяршэння спрэчак паміж кліентам і «Бадурай»; з гэтай мэтай неабходна напісаць да ўласцівага Ваяводскага Інспектарата Гандлёвай Інспекцыі заяву (у залежнасці ад віду судаводства заяву аб пасярэдніцтве ці заяву аб пачатку справы перад трацейскім спажывецкім судом). Фармуляры даступны ў сакратарыяце кожнага спажывецкага суду, а таксама на сайтах Ваяводскіх Інспектаратаў Гандлёвай Інспекцыі.
  • Кліент можа атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу ў спрэчках паміж кліентам і «Бадурай» пры дапамозе павятовага (гарадскога) прадстаўніка спажыўцоў.

 

МАТЭРЫЯЛЫ ДА СПАМПАВАННЯ:

×